Главная / Новости / Новости района
04.12.2024

В Кореличах состоялся концерт, посвященный Всемирному дню инвалидов

 3 снежня ў ДУК “Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры” прайшла канцэртная праграма, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў.




3 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Ён нагадвае ўсім нам пра тых, хто мае патрэбу ў падтрымцы і дапамозе, але ў той жа час мужных, моцных духам людзях, якія штохвілінна перамагаюць жыццёвыя цяжкасці і пры гэтым захоўваюць у сваіх сэрцах пачуццё любові і міласэрнасці.
.

Са словамі віншавання з нагоды свята да прысутных звярнулася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш. У сваёй прамове яна падкрэсліла, што Дзень інвалідаў – не проста дата ў календары, а напамін пра сілу духу, стойкасць і велізарныя магчымасці, якія схаваны ў кожным чалавеку. З гонарам яна адзначыла, што члены раённай арганізацыі займаюцца спортам, творчасцю, пакараюць новыя вяршыні. Тым самым яны паказваюць прыклад сапраўднай сілы волі і любові да жыцця. Іна Аляксандраўна заклікала прысутных верыць у сябе, падтрымліваць адзін аднаго і ніколі не здавацца.






Цёплыя словы ў адрас прысутных выказала намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Лілія Арцюх. Яна ўручыла сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі ЦСАН Карэліцкага раёна яго загадчыку Наталлі Партоль.
Добры настрой, пазітыўныя эмоцыі гасцям мерапрыемства падарыла яркая і разнастайная канцэртная праграма з удзелам не проста артыстаў, а асаблівых людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, чыя творчасць не можа быць незаўважанай. Гледачы з вялікім захапленнем прымалі выступленні як пачынаючых артыстаў, так і выканаўцаў, чые поспехі не раз адзначаліся разнастайнымі дыпломамі на конкурсах рознага ўзроўню.
Непаўторную атмасферу стваралі музычныя нумары артыстаў Мірскага гарадскога Дома культуры.



У фае маладзёжнага цэнтра была аформлена выстава творчых работ людзей з абмежаванымі магчымасцямі, што стала пацвярджэннем іх шматгранных талентаў і магчымасцяў.
Святочнае мерапрыемства атрымалася вельмі кранальным і душэўным. Гледачы атрымалі масу станоўчых эмоцый. Яны развітваліся з арганізатарамі канцэрта са шчаслівымі ўсмешкамі на тварах. Сустрэчы з аднадумцамі і зносіны адзін з адным уносяць прыемныя фарбы ў паўсядзённае жыццё. Такія сустрэчы вельмі неабходныя людзям, каб нагадаць, што пра іх памятаюць і іх падтрымліваюць



Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара