Главная / Новости / Новости района
15.10.2024

В Кореличах торжественно отметили День матери

 

Восенню адзначаецца самае цёплае і пяшчотнае свята — Дзень маці. Гэта выдатная нагода прытуліцца да матулінага пляча і сказаць шчыры дзякуй. Грамадства пачынаецца з маці. Менавіта праз жанчыну, якая чакае, нараджае і выхоўвае дзяцей, свет імкнецца да чалавечнасці ў розных сваіх праявах. Ніхто не адмаўляе ролю бацькі ў станаўленні новага маленькага жыцця. Але найбольш вялікі ўплыў на дзіця, а праз яго і на ўвесь вялікі сусвет, аказвае сапраўды матуля.

На канцэрце, прысвечаным Дню маці, які прайшоў у глядзельнай зале Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, карэліцкіх матуль віншавалі кіраўніцтва раёна, а таксама ганаровыя госці свята.

 

— Дарагія жанчыны! Сардэчна віншуем вас з Днём маці! Гэтае свята поўнае душэўнай цеплыні, сёння ўсе дзеці Беларусі віншуюць самых дарагіх людзей на свеце — сваіх маці! — звярнуўся да прысутных старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей. — Даць дзецям жыццё і вырасціць сапраўднымі людзьмі, аддаўшы ім усю сваю любоў, усе свае намеры, здароўе, сілы і душу — гэта святая і высакародная праца для кожнай жанчыны.

Мама — гэта першае слова, якое з усмешкай вымаўляе дзіця.

Мама — паўтараем мы ў хвіліны пакуты і гора. У свеце няма бліжэй і даражэй чалавека, чым мама, якая дала жыццё і ўсё самае добрае і светлае. Мама ўвасабляе ў сабе ўсё самае прыгожае і святое ў свеце — пяшчоту, любоў, святло і цяпло роднай хаты.

Маці любіць сваё дзіця — бо яе дзіця для яе самае лепшае.

Матчына любоў — бязмежная і нічым не замянімая. Яна робіць нас мацнейшымі і больш упэўненымі, дапамагае пераадольваць усе нягоды.

Гэтае свята стала днём усенароднага прызнання, глыбокай павагі і любові да жанчыны-маці, якая стала вечным сімвалам мудрасці і душэўнай шчодрасці, узорам высокай працавітасці і цярпення. Мы нізка кланяемся перад жанчынамі, бабулямі, маладымі жанчынамі, якія толькі збіраюцца падарыць новае жыццё.

Менавіта ў матчынай любові, сляпой да самаадрачэння, будучыня чалавецтва і нашай краіны ў прыватнасці. У цяперашняй дэмаграфічнай сітуацыі слова “мама” — ужо не толькі першае ў асабістым лёсе кожнага з нас. Шчаслівае мацярынства — прыярытэт нацыянальны.

Ахова здароўя жанчын і дзяцей, абарона мацярынства з’яўляюцца адной з асноўных задач дзяржаўнай палітыкі, прыярытэтам у ахове здароўя, якая мае асаблівае значэнне ў фарміраванні здароўя нацыі.

У Рэспубліцы Беларусь надаецца самая пільная ўвага вырашэнню праблем жанчын, сям’і і дзяцей, стварэнню ўмоў для іх нармальнай жыццядзейнасці, у поўнай меры разумеючы, што менавіта гэтыя пытанні з’яўляюцца дамінуючымі ў краіне, вызначаюць яе патэнцыйныя магчымасці і рэальныя перспектывы на многія гады наперад.

Усе апошнія гады ў Беларусі працягваецца ўдасканаленне заканадаўства з мэтай павышэння ўзроўню сацыяльнай і медыцынскай абароненасці правоў маці і дзіцяці, інтарэсаў сям’і.

Радасць мацярынства — гэта ні з чым не параўнальнае шчасце, вялікая адказнасць за выхаванне годнага чалавека, грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы.

З дзяцінства мілы вобраз той, што абароніць нас і адорыць пяшчотнай любоўю, падтрымае ў момант няўдачы і дапаможа парадай, падзеліць з намі радасць і будзе прымаць удзел у нашым жыцці, — побач з намі заўсёды.

У дзень гэтай святой даты, поўнай душэўнай цеплыні і гарачай любові да мам, хочацца звярнуцца з удзячнасцю да вас, нашых мілых, добрых, справядлівых і шчодрых! Дарагога варта — даць дзецям жыццё і вырасціць іх сапраўднымі людзьмі.

Шчыры дзякуй усім жанчынам, якія выхавалі і якія выхоўваюць дзяцей, і ўсё роўна — родных, прыёмных або падапечных. Сапраўды гэта самая святая і высакародная праца для кожнай жанчыны.

Дарагія матулі! Прыміце словы ўдзячнасці, любові і павагі! Жадаем вам вялізнага мацярынскага шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту і выканання ўсіх жаданняў. Няхай ваша самаадданасць, цярпенне, самааддача, праца вернуцца клопатам і падзякай ад вашых дзяцей і ўсяго грамадства. Жадаем усім матулям ніколі не ведаць гора, смутку і слёз!

Памятнымі падарункамі Карэліцкага райвыканкама ўзнагародзілі бухгалтара ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка” Галіну Толмач; кухоннага рабочага ДУ “Жухавіцкі сацыяльны пансіянат “Івушка” Юлію Мамончык; страхавога агента прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Карэліцкім раёне Жанну Жураўлёву; дыспетчара ДРБУ №158 КУП “Гроднааблбуд” Наталлю Лейку; тынкоўшчыка рамонтна-будаўнічага ўчастка Карэліцкага РУП ЖКГ Анастасія Сцяпашку; повара ДУ “Жухавіцкі сацыяльны пансіянат” “Івушка” Марыну Ліхуту; аператара жывёлагадоўчага комплексу «Вялікія Жухавічы» СВК “Жухавічы” Ірыну Канавалік; загадчыка аддзела па экскурсійнай рабоце ўстановы “Музей “Замкавы комплекс “Мір” Алену Сянкевіч; галоўнага эканаміста ААТ “Карэлічы-Лён” Анастасію Тананку; выкладчыка па класе фартэпіяна ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў” Вольгу Улан; палявода ДП “Лукі-Агра” Галіну Мулярчык; аператара па штучным асемяненні жывёл ДП “Малюшычы” Вольгу Балабановіч; палявода вытворчага ўчастка №2 СВК “Маяк-Заполле” Наталлю Яхно; настаўніка геаграфіі, бібліятэкара  ДУА “Лукская сярэдняя школа” Ларысу Тананку; дыспетчара ДП “Племзавод Карэлічы” Таісію Лазінскую; загадчыка дыягнастычнай лабараторыі — ветэрынарнага ўрача ДУ “Карэліцкая раённая ветэрынарная станцыя” Тэрэзу Барыскіну; начальніка бухгалтарскай службы Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Наталлю Максімовіч; трэнера-выкладчыка па гандболе ДУ “Дзіцячая юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна” Тамару Прохар; бухгалтара, адказнага за ідэалагічную працу ў калектыве Карэліцкага УКП бытавога абслугоўвання Іну Вайцешык; памочніка ўрача-гігіеніста ДУ » “Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Вольгу Каляду; інспектара па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “ЦСАН Карэліцкага раёна” Надзею Акіміну; кантралёра энергазабеспячальнай арганізацыі філіяла Лідскія электрычныя сеткі РУП Гроднаэнерга “Карэліцкі РЭС» Святлану Вярбіцкую; загадчыка інтэрната УА “Мірскі дзяржаўны каледж” Алу Сабалеўскую; кладаўшчыка склада СВК “Свіцязянка-2003” Вольгу Гаўрош; бухгалтара ДП “Царука” Наталлю Валынец; прыбіральшчыка памяшканняў ДП “Чарняхоўскі-Агра” Людмілу Бунчук; прыбіральшчыка адміністрацыйнага будынка КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Наталлю Худакову; лабаранта хімічнага аналізу Карэліцкага сырцэха “Навагрудскія Дары” філіяла ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат” Наталлю Лейку; варшчыка Мірскага філіяла ААТ “Гродзенскі ЛГЗ” Алену Навумчык.

Кожную секунду ў свеце нараджаецца тры чалавекі, і яны таксама неўзабаве змогуць вымавіць слова “мама”. З першага дня жыцця дзіцяці маці жыве яго дыханнем, яго слязьмі і ўсмешкамі. Любоў маці натуральная, як красаванне бэзу, як першы вясновы дождж. Сонца сагравае зямлю і ўсё жывое, а яе любоў сагравае жыццё малога. Якімі б дарослымі ні вырасталі дзеці, для мам яны заўсёды застануцца дзецьмі. І хвалююцца за дарослых сваіх дзяцей матулі ніколькі не менш, чым тады, калі калыхалі іх. А дзецям, якія разляцеліся з бацькоўскага гнязда, часам няма калі патэлефанаваць, прыехаць. І баліць матчына сэрца, і моліцца яна пра нас у ночы.

Са словамі віншавання да матуль запрасілі на сцэну дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання па Замкавай выбарчай акрузе Аляксандра Сонгіна, які адзначыў важнасць гэтага свята:

— Мама — кароткае і важнае слова ў жыцці кожнага чалавека, якое мы вымаўляем першым ад свайго нараджэння. Мама — гэта пяшчота, гэта любоў, гэта бяссонныя ночы… Можна доўга параўноўваць, з чым у кожнага з нас асацыіруецца наша любімая матуля.

Паважаныя жанчыны! Ад шчырага сэрца я віншую вас з гэтым святам, якое даўно даказала сваю важнасць. Як важна сабрацца разам, нешта абмеркаваць, пасядзець за кубачкам гарбаты і проста пагаварыць са сваёй любай матуляй.

На свяце гучалі словы падзякі матулям за дабрыню і цяпло, якія яны нам дораць, за цярпенне і любоў. Свае лепшыя нумары матулям падарылі артысты Карэліччыны.

 

 

 

Сяргей СТОЛЯР

Фота і відэа аўтара