Главная / Новости / Новости района
14.03.2024

В Кореличском районе аграрии готовят поля к новому урожаю

 Веснавыя палявыя работы — гэта адна з самых важных і адказных падзей у жыцці кожнага сельгаспрадпрыемства. Зусім хутка зямля на палях будзе паднятая плугамі і ў яе ляжа насенне будучага ўраджаю. Пачаць сяўбу пакуль не дазваляюць ранішнія маразы, якія могуць дрэнна адбіцца на ўраджайнасці культур.

 

Плошча раллі на Карэліччыне складае 42 105 га, з якіх 13 300 га занятыя азімымі культурамі. Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама адзначаюць, што сёлета азімы клін павялічыўся на 255 га. Вырасла плошча азімага ячменю, пасеяна на 785 га больш, культурай занята 2325 га. У ходзе веснавых палявых работ аграрыі плануюць пасеяць яшчэ 6826 га збожжавых і зернебабовых культур, 3505 га цукровых буракоў і 2150 га лёну-даўгунцу.

Зараз без справы карэліцкія аграрыі не сядзяць. У раёне актыўна ідзе падкормка азімых збожжавых і рапсу. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на 12 сакавіка падкормлена 4347 га азімых збожжавых (план у 13 300 выкананы на 33%), унесена 245 тон дзеючага рэчыва азотных угнаенняў. На 2601 га падкормлены азімы рапс (план — 3970 га, 66%), унесена 136,2 тоны дзеючага рэчыва азотных угнаенняў. У перадавіках — ДП “Племзавод Карэлічы”, дзе цалкам завершана падкормка азімых культур. Завершана падкормка азімага рапсу ў КУСП “Чарняхоўскі-Агра” і КСУП “Царука”.

Працягваецца падкормка шматгадовых траў, сенажацяў і пашы. Аграрыямі сельгаспрадпрыемстваў раёна калійныя ўгнаенні ўнесены на 3922 га шматгадовых траў (план у 5442 га выкананы на 72%) і на 1927 га сенажацяў і пашы (план — 14 088, 14%). Цалкам завяршылі падкормку шматгадовых траў у СВК “Маяк-Заполле”, КСУП “Царука”, “Малюшычы”, “Племзавод Карэлічы” і КУСП “Чарняхоўскі-Агра”.

Не забываюць працаўнікі вёскі і аб падрыхтоўцы да яравой сяўбы. Пад яе ўнесена 1489 тон дзеючага рэчыва, у тым ліку 61 т азотных, 255 т фосфарных і 1173 т калійных угнаенняў. Узарана 678 га глебы.

Спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама адзначаюць, што агульная патрэбнасць мінеральных угнаенняў, уключаючы азот, фосфар і калій, пад яравую сяўбу складае 12 002 т. На 12 сакавіка ў наяўнасці маюцца 8256 т (69%).

Работнікамі сельгаспрадпрыемстваў раёна нарыхтавана 399,1 тыс. тон арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу (план у 497 тыс. тон выкананы на 80%). Паспяхова справіліся з планам у СВК “Маяк-Заполле” (113%), СВК “Свіцязянка-2003” і “Жухавічы” (па 104%), а таксама КСУП “Племзавод Карэлічы” (102%). На палі вывезена 364,8 тыс. тон, унесена 128,4 тыс.тон.

Сельгаспрадпрыемствамі  Карэліччыны правапнавана даламітавай мукой 328 га.