Главная / Новости / Новости района
27.02.2025

В Кореличском районе идет подготовка к весенним полевым работам

 Аграрыі не пакладаючы рук працуюць на ўраджай 2025 года. На Карэліччыне актыўна ідзе падрыхтоўка да вясновых палявых работ: спецыялісты агратэхнічнай службы назапашваюць мінеральныя ўгнаенні і насенне, механізатары завяршаюць рамонт сельгастэхнікі, набываюцца новыя машыны.

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама адзначаюць, што плошча раллі на Карэліччыне складае 45109 га. Зерневыя і зернебабовыя культуры будуць пасеяны на 20403 га. Для гэтага аграрыям неабходна было падрыхтаваць 1096,2 т насення. Па стане на 24 лютага, сельгаспрадпрыемствамі раёна падрыхтавана 2174,7 т (198,4%). Фактычна на праверку ў Карэліцкую раённую дзяржаўную інспекцыю па насенняводстве, каранціне і абароне раслін паступіла 2074,9 т, праверана і адпавядае патрабаванням Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання 1706,9 т.

Ідзе нарыхтоўка мінеральных і арганічных угнаенняў. Гаспадаркам раёна пад яравую сяўбу неабходна было падрыхтаваць 11736 тон дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, у тым ліку 5423 т дз.р. азотных, 2151 т дз.р. фосфарных і 4162 т дз.р. калійных. У наяўнасці ў гаспадарках 6606 т дз.р. угнаенняў (56%), 3027 т дз.р. азотных, 758 т дз.р. фосфарных і 2821 т дз.р. калійных. 

Нарыхтавана 376,8 тысячы тон арганічных угнаенняў пры неабходнасці 511 тыс. тон. На палі вывезена 337,7 тыс. тон, унесена 169,2 тыс. тон.

Важным складнікам будучага ўраджаю з’яўляецца сельскагаспадарчая тэхніка. Жалезныя коні павінны быць у страі, таму інжынерная служба прадпрыемстваў раёна актыўна вядзе падрыхтоўку тэхнікі да вясновых палявых работ. Ступень гатоўнасці сельгасмашын складае 95%. У лідарах СВК “Маяк-Заполле” (99%), “Свіцязянка-2003” і “Жухавічы” (97,7%).

Сяргей СТОЛЯР