Главная / Новости / Новости района
14.04.2024

В Кореличском районе посеяно 34% яровых культур

 

У Карэліцкім раёне на раніцу 12 красавіка падрыхтавана 8593 га пад сяўбу яравых культур з запланаваных 18913 га, або 45%, у тым ліку пад сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур — 3861 га, што складае 94% ад плана.

Пасеяна 6365 га яравых культур, што складае 34% ад запланаваных 18913 га, у тым ліку ранніх зерневых і зернебабовых 3828 га, або 93%. Праведзена закрыццё вільгаці на плошчы 11744 га. Асноўная апрацоўка глебы праведзена на 6315 га. Лён-даўгунец пасеяны на 1015 га, або 47%, аднагадовыя травы — 357 га (97%), цукровыя буракі — 947 га (25%), гарчыца — 131 га (100%). Шматгадовыя травы падсеяны на 887 га (40%).  Перазалужэнне лугапашавых угоддзяў праведзена на 400 га, або 16%. З палёў сабраны камяні на плошчы 6153 га, у тым ліку з азімых — 2421 га. Хімпраполка азімых зерневых праведзена на 1835 га (27%). Апрацавана азімага рапсу ад шкоднікаў 4040 га (102%), ад хвароб — 1470 га (37%), ростарэгулятарамі — 1300 га (33%).

Азімыя зерневыя падкормлены ў другі раз на 89%, азімы рапс у другі раз — 100%. Шматгадовыя травы на 100% атрымалі падкормку, сенакосы і пашы — 42%. Хлебаробы раёна ўнеслі 3263 тоны дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу. Агульная патрэба мінеральных угнаенняў, уключаючы азот, фосфар і калій, пад яравую сяўбу складае 12002 тоны. На 12 красавіка ў наяўнасці маюцца 10018 тон (83%). Сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна нарыхтавана 454,1 тысячы тон арганічных угнаенняў (запланавана 497 тыс. тон, працэнт выканання — 91). На палі раёна вывезена 422 тысячы тон (93%), унесена 308,6 тысячы тон арганікі (68%).

Першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўген Бусько прыняў удзел у зборы камянёў з палёў