Главная / Новости / Новости района
16.06.2023

В Кореличском районе прошел профилактический рейд по водоемам, запрещенным для купания

 Старшыня Карэліцкага раённага таварыства выратавання на водах Аляксандр Кандрусік сумесна з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў і аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычны рэйд па вадаёмах, забароненых для купання, з мэтай прафілактыкі няшчасных выпадкаў на вадзе. 

Група пабывала на дзікіх пляжах, размешчаных на рэках Сэрвач і Нёман, наведала азёры ў вёсцы Некрашэвічы і аграгарадку Лукі, арандаванае возера ў вёсцы Радунь. Парушальнікаў выяўлена не было. На некаторых месцах прысутнічалі людзі, але гэта былі рыбакі, якія не збіраліся купацца. З імі былі праведзены гутаркі аб тым, што адзіным дазволеным для купання месцам у раёне з’яўляецца возера Юбілейнае. Акрамя таго, група праверыла наяўнасць таблічак і папераджальных надпісаў аб забароне купання. На некаторых месцах забараняльныя знакі адсутнічалі. Не было шыльдаў на берагах ракі Сэрвеч і возера ў вёсцы Некрашэвічы.

— На ўсіх вадаёмах, неабсталяваных для купання, павінен быць усталяваны папераджальны знак “Купанне забаронена. Небяспечна”, — кажа Аляксандр Кандрусік.

Таксама Аляксандр Яўгенавіч нагадаў, што асобы, якія парушаюць грамадскі парадак на тэрыторыі зон масавага адпачынку і распіваюць спіртныя напоі, а таксама купаюцца ў неабсталяваных для гэтага месцах, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.