На выставе прадстаўлены работы майстроў народнай творчасці раёна: па саломапляценні, выцінанцы, вышыўцы, лазапляценні, разьбе па дрэве, ганчарстве і іншыя.
Яе ўдзельнікамі сталі вучні 7 «Б» класа сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы, якія завіталі ва ўстанову культуры з класным кіраўніком Ганнай Аляксандраўнай Гавака.
З выставай прац традыцыйных рамёстваў пазнаёміла загадчык аддзела рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў» Юлія Баярэнка, якая паведала дзяўчынкам і хлопчыкам пра традыцыі нашай краіны і майстэрства карэліцкіх майстроў.
Майстар-клас па саломапляценні выклікаў вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Пад кіраўніцтвам майстра гэтага накірунку Святланы Дубчонак школьнікі асвойвалі тэхніку вырабу саламянага сувеніра «Анёл шчасця». Дзеці працавалі з вялікай цікавасцю, і ў іх была магчымасць узяць на памяць зробленыя дзівосныя вырабы, які яны стварылі сваімі рукамі.
Юлія Баярэнка адзначае:
— Аддзел рамесніцкай дзейнасці мэтай сваёй працы ставіць адраджэнне, развіццё і папулярызацыю беларускіх традыцыйных рамёстваў, а таксама перадачу вопыту і ведаў падрастаючаму пакаленню. Адкрыццё выставы паказала, наколькі карэліцкая зямля багатая на творчых і таленавітых майстроў. З кожным годам расце цікавасць дзяцей і моладзі да народнай творчасці. Радуе, што развіццё народных рамёстваў садзейнічае развіццю беларускай культуры ў цэлым.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадастаўлена аддзелам рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў»