Главная / Новости / Новости района
05.05.2023

Ветерана Великой Отечественной войны Надежду Кужелевич поздравили с наступающим Днем Победы

 Дзень Перамогі — свята, якое з нецярпеннем чакаюць многія жыхары кожнай краіны. У Беларусі няма сям’і, якую не кранула б тая страшная вайна. Таму мы сардэчна дзякуем тым, хто, не шкадуючы жыцця ваяваў на палях бітваў, гераічна змагаўся з акупантамі, рызыкаваў у падполлі. Напярэдадні свята Перамогі шчырыя словы падзякі і цёплыя пажаданні прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Надзея Пятроўна Кужалевіч. Павіншаваць яе прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Богуш і супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна.

Нягледзячы на сталы ўзрост, Надзея Пятроўна з радасцю сустрэла гасцей і трохі распавяла пра вайну:

— Я зусім маленькая была, хавала партызан у хаце, трапіла пад абстрэл, але ніводная куля ў мяне не патрапіла, усе праляталі міма. У хату ўвайшлі немцы і паліцай. Пыталіся мяне пра патрызан, але я ні слова не сказала. Кінулася ў ногі паліцаю, а ён мне шапнуў, каб я ўцякала, інакш мяне заб’юць. Тады я пабегла да суседзяў.

Аляксандр Шкадаў уручыў ветэрану падарункі ад Гродзенскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, падзякаваў за мір з вялікім блакітным небам, захаваныя прасторы нашай Радзімы, за жыццё, адваяванае ў ворага, і пажадаў Надзеі Пятроўне доўгіх гадоў, дзяліцца сваёй мудрасцю і вучыць маладых быць заўсёды сумленнымі, патрыятычнымі, смелымі і справядлівымі.