Главная / Новости / Новости района
07.08.2023

Во сколько обойдется собрать ребенка в школу? Журналист «Полымя» изучила цены в Кореличах

 Сабраць дзіця ў школу — справа клапотная, але прыемная. Але як бы там ні было, на цэны пакупнікі звяртаюць увагу. Разам з загадчыцай магазіна «Прамтавары» г.п. Карэлічы Марынай Падліпскай вывучаем цэны на тавары для школьнікаў.

Для дзяўчынкі джэмпер каштуе 24 рублі 99 капеек, спадніца — 19.99,  жакет — 34.99, штаны — 40.00, сукенка — 29.08 (40.00), калготкі — 6.74 (9.81). Для хлопчыкаў касцюм школьны — 60. 06 (74.25), кашуля-падманка — 28.06 (34.98), камізэлька  — 25.65, верхняя кашуля — 24.99, джэмпер — 22.99, спартыўны касцюм — 73.07, спартыўны  жакет — 29.99, спартыўныя штаны — 29.99.

Пацікавілася і наяўнасцю ў продажы канцылярскіх тавараў і іх коштам: заплечнік (19.46), просты аловак (0.19), акварэльныя фарбы 6 колераў (2.82) і 12 колераў (3.68), каляровыя алоўкі 6 колераў (2.54), 12 колераў (3.24), фламастары 12 колераў (3.71), 18 колераў (5.52), пластылін (3.28 — 4.43), сшыткі ў клетку (0.36), лінейку (0.24), вузкую лінейку (0.35), вокладка для сшыткаў (0.11), ручка шарыкавая (0.25 — 1.02), каляровая папера (1.90), каляровы кардон (2.88), альбом для малявання (2.86).

У кіёску «Белсаюздрук»  па вуліцы Гагарына ў Карэлічах прыцягнуў увагу «Куток школьніка». «Яшчэ на мінулым тыдні яго абнавілі. Тут у  асартыменце школьныя сшыткі, каляровыя папера і кардон, алоўкі, фламастары, ручкі — больш за 20 найменняў канцылярскіх тавараў. Усё немагчыма выставіць на вітрыну, таму пакупнікам  прапаноўваю нашмат больш, чым можна ўбачыць», — патлумачыла прадавец Кацярына Петрушэўская.

Як адзначыла маці чацвярых дзяцей Вераніка Кулак, канцылярскія тавары купляе менавіта ў гандлёвых кропках райцэнтра, а вось адзенне і абутак  на рынках розных гарадоў. Маці назвала гэта адказным і прыемным момантам, і асабліва рады гэтаму дзеці. Калі  ўсё куплена да новага навучальнага года, яны з вялікім задавальненнем ідуць у школу, і для іх гэта сапраўднае свята.