У дзень святкавання 9 Мая ажывіўся парк каля стадыёна «Юнацтва». Тут працавала ваенна-гістарычная пляцоўка “Партызанская вёска”, дзе арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна былі арганізаваны інтэрактыўныя тэматычныя лакацыі: “Медсанбат”, “Камандзірскі штаб”, “Сталовая”, “Пральня”, “Партызанскае вогнішча”,”Палявы кінатэатр”. Жыхары і госці гарпасёлка гулялі па пляцоўках, на ім прапаноўваліся розныя актыўнасці тых далёкіх часоў. Мудрагелістым чынам тут перапляліся мінулае і сучаснасць. Месца выбрана для партызанскай вёскі зручнае, і надвор’е спрыяе працы.
– Мне вельмі спадабалася ў партызанскай вёсцы, – дзеліцца ўражаннямі загадчык гаспадаркі ДУА “ЦКРіН Карэліцкага раёна Таццяна Гурына. – Усё прадстаўлена так, як паказваюць у кінастужках ваеннага часу. Гучаць песні ваенных гадоў. Усе працуюць цікава і зладжана. Лічу, што мы ніколі не павінны забываць подзвіг нашых продкаў і быць удзячнымі нашчакамі вялікай Перамогі.
— Тэма Вялікай Айчыннай заканамерна стала той злучнальнай ніткай, якая прайшла скрозь усе тэматычныя пляцоўкі і арт-прастору, – кажа дырэктар «Беларусбанка” Вольга Марцута. – Пры падтрымцы сельгаспрадпрыемстваў раёна рэканструяваны эпізоды ваеннага жыцця: побыт партызанскай вёскі і медсанбат, і адпачынак байцоў Чырвонай Арміі ў хвіліну зацішша перад боем. І ўсё не проста ў выглядзе экспанатаў, а максімальна інтэрактыўна. Такая рэканструкцыя наглядна дэманструе, асабліва для падрастаючага пакалення, у якіх умовах і з якой матывацыяй нашы дзяды і прадзеды змагаліся за мір і свабоду.
На стадыёне “Юнацтва” прайшлі спартыўныя спаборніцтвы: матчавая сустрэча па гандболе, прысвечаная памяці майстра спорту Саўко В. П., і турнір па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд.