Главная / Новости / Новости района
22.10.2024

Волонтерский отряд «Надежа» Лукской средней школы принял участие в акции «Дай лесу новае жыццё»

 

Першы сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Таццяна Шэўчык і ўдзельнікі валанцёрскага атрада “Надзея” Лукскай СШ прынялі удзел у акцыі “Дай лесу новае жыццё”.

— Гэта вельмі важная і цікавая акцыя, — кажа адзінаццацікласніца Аляксандра Граб. — З малых гадоў нас вучылі, што лес — гэта наша багацце, таму вельмі важна пасадзіць новыя дрэвы на месцы паваленых ураганам.

— Спадзяюся, пасаджаныя намі дрэўцы прымуцца і мы будзем успамінаць, як садзілі іх, калі прыдзем сюды праз некалькі гадоў, — кажа аднакласнік Сашы Ягор Пасталоўскі.