Главная / Новости / Новости района
24.08.2023

Заместителем прокурора Кореличского района назначен Максим Куприян

 У райвыканкаме прадставілі новага намесніка пракурора Карэліцкага раёна. На гэтую пасаду назначаны Максім Купрыян.

Максім Ігаравіч нарадзіўся ў Шчучынскім раёне, юрыдычную адукацыю атрымаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, які скончыў у 2018 годзе па спецыяльнасці «эканамічнае права». У 2022 годзе скончыў факультэт эканомікі і кіравання на прадпрыемстве УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» з прысваеннем ступені магістра эканомікі. З 2019 года праходзіў службу на розных пасадах у пракуратурах Ашмянскага і Лідскага раёнаў, г. Гродна.

Прадставіў новага супрацоўніка намеснік пракурора Гродзенскай вобласці старшы саветнік юстыцыі Уладзімір Клішын, які ахарактарызаваў маладога чалавека як адказнага і стараннага супрацоўніка, гатовага працаваць на карысць жыхароў раёна.

— Дзякую кіраўніцтву пракуратуры Гродзенскай вобласці і Генеральнай пракуратуры за аказаны давер і назначэнне мяне на пасаду намесніка пракурора Карэліцкага раёна, — сказаў Максім Купрыян. — Спадзяюся на дапамогу з боку службовых асоб Карэліцкага райвыканкама і праваахоўных органаў пры рашэнні пастаўленых перад органамі пракуратуры задач. Са свайго боку абяцаю быць справядлівым і аб’ектыўным пры правядзенні наглядных праверак і прыняцці рашэнняў.