Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

2 апреля 2021

В Кореличах провели районный семинар-совещание с участием органов территориального общественного самоуправления

 У Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці праведзены раённы семінар-нарада з удзелам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Яго тэма: «Аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання, служб раёна, суб’ектаў прафілактыкі па рашэнні пытанняў бяспечнага пражывання грамадзян, павышэнні якасці жыццядзейнасці насельніцтва».

Напачатку яго ўдзельнікі накіраваліся ў Карэліцкую цэнтральную бібліятэку, дзе пазнаёміліся з фотавыставай «Культурная спадчына — асноўнае багацце народа». Слова трымалі старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў і мастацкі кіраўнік Карэліцкага РЦКіНТ Рыта Яроцкая.
Семінар-нарада прадоўжыўся ў актавай зале раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. З уступным словам да яго ўдзельнікаў звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў.
Аб міжведамасным узаемадзеянні суб’ектаў прафілактыкі па забеспячэнні бяспечнага пражывання насельніцтва раёна паведамілі начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксей Гаўрош, начальнік раённага аддзела па назвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольга Базар, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан.
Дырэктар РУП ЖКГ Аляксандр Рудак, галоўны ўрач райЦГЭ Аляксандр Германюк, начальнік упраўлення ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ірына Малышава праінфарміравалі аб добраўпарадкаванні і падтрыманні ў належным стане тэрыторый населеных пунктаў, захаванні прыродаахоўнага заканадаўства пры арганізацыі работ па ліквідацыі камунальных адходаў.
У правядзенні семінара-нарады прыняў удзел і падзяліўся сваімі меркаваннямі старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў.
Лепшыя старасты вёсак адзначаны ўзнагародамі.


Увазе прысутных прадстаўлена канцэртная праграма «Пад небам адзіным», прысвечаная Дню адзінства народаў Беларусі і Расіі.