Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці», якая стала ўжо традыцыйнай, дазваляе кожнаму падарыць такім дзецям сапраўдную навагоднюю казку. Не засталіся абыякавымі і прадстаўнікі Карэліцкай раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”. Пярвічныя арганізацыі Карэліцкага райвыканкама, ЦСАН Карэліцкага раёна, ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”, Карэліцкага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва, ДУСА “Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”, Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Карэліцкага сырцэху, ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” набылі сродкі гігіены і іншыя рэчы для забеспячэння паўнавартаснага жыцця дзяцей-інвалідаў з Гродзенскага дома-інтэрната.
Пад эгідай правядзення акцыі “Нашы дзеці” рэалізуецца мноства дабрачынных ініцыятыў. Адной з іх з’яўляецца акцыя “Цеплыня нашых рук для маленькіх ножак”. Да яе далучыліся валанцёры сярэбранага ўзросту аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Карэліцкага раёна, якія звязалі дзіцячыя шкарпэткі і пінеткі.
Усе сабраныя рэчы ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” адправяцца ў Гродзенскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў.