У тройцы лідараў па тэмпах сяўбы яравых культур — СВК “Маяк-Заполле” (78%) “Свіцязянка-2003” (62%), і ДП “Племзавод Карэлічы” (59%). Найбольшыя плошчы пасеяны ў ДП “Лукі-Агра” (1532 з 2917 га), СВК “Свіцязянка-2003” (1438 з 2322 га), і ДП “Чарняхоўскі-Агра” (1210 з 2115 га).
Закрыццё вільгаці праведзена на 15761 га. Пад сяўбу яравых культур падрыхтавана 16659 з 20345 га (82%). Гэта чацвёрты паказчык у вобласці.
Завершана сяўба лёну. Культура пасеяна на 2150 га. Аднагадовыя травы пасеяны на 1072 га з 1034 га (104%). Па гэтым паказчыку Карэліччына замыкае тройку лідараў сярод раёнаў вобласці.
Кукуруза на зерне пасеяна на 903 га. У лідарах сяўбы — СВК “Маяк-Заполле” (100%), ДП “Племзавод Карэлічы” (78%) і СВК “Жухавічы” (62%).
Цукровыя буракі пасеялі на 4020 з 4063 га (99%). Цалкам завяршылі работы па сяўбе буракоў усе гаспадаркі акрамя КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, дзе пасеяна 97% і мехатрада ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” (95%).