Главная / Новости / Новости района
01.11.2024

Председатель Кореличского районного Совета депутатов Алексей Гаврош на встрече с жителями деревни Лядки обсудил проблемы сельчан

 У рабоце раённай улады з грамадзянамі рэгіёна сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства застаюцца самымі запатрабаванымі. У дыялогу з жыхарамі канкрэтнага населенага пункта кіраўніцтва раёна з першых вуснаў даведаецца аб той ці іншай  праблеме, вострых пытаннях або сітуацыях, якія людзі не могуць вырашыць самастойна, і ім патрэбна дапамога.

30 кастрычніка такая сустрэча прайшла ў вёсцы Лядкі Ярэміцкага сельсавета. Жыхары   населенага пункта мелі магчымасць выказаць свае пытанні, просьбы і пажаданні старшыні  Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксею Гаўрошу.

Напачатку сустрэчы Аляксей Іванавіч  давёў да жыхароў інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна  і перспектывах на 2025 год.

– Мы з’яўляемся сведкамі таго, як  паступова абнаўляецца асфальтавае пакрыццё дарог, вуліц  і двароў не толькі  райцэнтра,  але і аграгарадкоў,   вёсак Карэліччыны. Добраўпарадкуюцца месцы агульнага карыстання, умацоўваецца і ўдасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя, адукацыі і культуры. Працуюць магазіны,  а дзе іх няма, прыязджаюць аўталаўкі, дзе можна купіць усё неабходнае. У краіне, у кожным рэгіёне робіцца ўсё для камфортнага жыцця чалавека, — адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Гаворка ішла і пра будучую важную падзею — электаральную кампанію. Аляксей Іванавіч засяродзіў увагу, што 26 студзеня 2025 года ўсім неабходна прыняць удзел у вялікай палітычнай падзеі, выбарах Прэзідэнта рэспублікі.

— Мы павінны скарыстацца гэтым правам, бо ад нашага выбару залежыць будучыня краіны. Важна, каб кожны грамадзянін усведамляў сваю значнасць у гэтым працэсе і займаў актыўную жыццёвую пазіцыю ў адносінах да будучыні сваёй дзяржавы, — адзначыў прамоўца.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны спектр пытанняў жыццядзейнасці населенага пункта, узнімаліся праблемы, якія сёння хвалююць жыхароў Лядак:  падсыпка дарогі адной з вуліц  вёскі, высечка расліннасці на перакрыжаванні дарогі з вёскі  Лядкі  з цэнтральнай дарогай Ярэмічы-Турэц, выдаленне аварыйных дрэў на вясковых  могілках  і іншыя. Пытанні, зададзеныя напрамую лідару раённага дэпутатскага корпуса, адразу знаходзяць адказы і варыянты рашэння.

У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста аграгарадка Ярэмічы Васілій Міхалкевіч правёў  інструктыўна-тлумачальную гутарку па выкананні правілаў пажарнай бяспекі. Нагадаў  правілы бяспечнай эксплуатацыі печаў, аб тым, што неабходна сачыць за станам электраправодкі, а таксама аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у домаўладаннях.

Таксама была закранута тэма неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні сухой расліннасці.

— Пры навядзенні парадку на прысядзібным участку спальвайце сухую траву, смецце ў спецыяльна адведзеным месцы, якое павінна быць акапана,знаходзіцца  ўдалечыні ад дамоў, пабудоў, сціртаў сена і саломы, а таксама рабіць гэта трэба ў зацішнае надвор’е, — звярнуў увагу работнік службы выратавання.

Сустрэча прайшла ў добрай, сяброўскай абстаноўцы. Жыхары з асаблівай цеплынёй і павагай гаварылі аб сваёй вёсцы і жыхарах. Такую эфектыўную форму работы з насельніцтвам можна лічыць адным са складаемых выканання галоўнага патрабавання Прэзідэнта да кожнага кіраўніка на месцах —  жыць клопатамі людзей.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара