“Гісторыя беларускай дзяржаўнасці – аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання”– тэма, што была асвечана перад калектывам працаўнікоў. Прамоўца падкрэсліў значнасць даты 17 верасня, дадаўшы, што сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны, а Дзень народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
У сваім выступленні Аляксандр Віктаравіч акрэсліў перспектывы развіцця аб’ектаў раёна: добраўпарадкаванне тэрыторыі каля возера Быкава, правядзенне рамонтных работ на стадыёне ў г.п. Карэлічы, адкрыццё дзіцячай пляцоўкі ў г.п. Мір.
Падчас сустрэчы з працаўнікамі УКП БАН прагучалі пытанні, адрасаваныя РУП ЖКХ наконт рамонту даха, а таксама правядзенні капітальнага рамонту дома.
Галоўны інжынер РУП ЖКГ Мікалай Лукашкоў адзначыў, што дадзенае пытанне будзе ўзята на кантроль.
Бытавікоў таксама хвалявала пытанне раскладу руху грамадскага аўтатранспарту па выхадных днях у вёску Тарасавічы.