Главная / Объявления / Актуально
20.03.2024

В Кореличском районе продолжается заготовка березового сока

 З прыходам цёплых вясновых дзён ва ўсіх лясніцтвах краіны ідзе масавая нарыхтоўка бярозавага соку — гэтага не толькі смачнага, але і вельмі карыснага для здароўя чалавека напою. Бярозавы сок спускаюць і ў лясных гаспадарках Карэліччыны.

Сок можна набыць у Карэліцкім лясніцтве ў агр. Палужжа, в. Міратычы і г.п. Мір. Прадаюць яго па 29 кап. за літр, калі пакупнік прыедзе са сваёй тарай. Там жа можна набыць і пяцілітровую бутэльку, якая абыдзецца ў 5 рублёў.