Главная / Новости / Новости района

Новости района

16.08.2023
  16 жніўня ў Карэліцкім райвыканкаме ва ўрачыстай абстаноўцы віншаванні з 85-годдзем ад кіраўніцтва раёна прымала ветэран Сацыялістычнай Працы Таццяна Рыгораўна Орда. Ёсць сярод нас людзі, чые працоўныя подзвігі пры жыцці прызнаныя гераічнымі. З юных гадоў нястомна працавалі, імкнуліся ўнесці свой уклад у развіццё краіны. За выключныя дасягненні ў гаспадарчым і сацыяльна-культурным будаўніцтве ў часы СССР прысуджалася ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы. Адна з тых, хто з’яўляецца ўладальнікам такой ўзнагароды, Таццяна Рыгораўна Орда. Юбіляра павіншаваў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў. Ён шчыра пажадаў моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, аптымізму, міру і дабра. Кіраўнік раёна асабліва падкрэсліў, што працавітасць гэтага чалавека заўсёды была залогам паспяховага дасягнення пастаўленых мэт, і ўручыў ветэрану працы падарункавы сертыфікат. Шчырыя словы падзякі за працу, кветкі і каштоўны падарунак Таццяне Рыгораўне ўручылі намеснік дырэктара па вытворчасці Раман Шэўка і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП «Племзавод Карэлічы» Таццяна Русак. Пра тое, колькі сіл аддала жанчына працы ў гаспадарцы памятаюць добра. Ушанаванне імянінніцы працягнулася ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш ад сябе асабіста, супрацоўнікаў і наведвальнікаў дзяржаўнай установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» выказала словы глыбокай павагі і ўдзячнасці Таццяне Рыгораўне за шматгадовую працу і служэнне роднаму краю. Супрацоўнікі Цэнтра ўручылі памятны падарунак, а музычны кіраўнік Мікалай Друцька і наведвальніца Цэнтра Лідзія Алясюк падарылі музычны нумар.